Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СЕРАДА Сяргей Мікітавіч
[5.6.1877, в. Задзвея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], педагог, брат Янкі Серады. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 9.12.1936 у Мінску па адрасе: вул. Канюшанная, д. 7, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.5.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Алма-Аце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 26.6.1989. Асабовая справа С. № 25282-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 287]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.