Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЕРАДА Сяргей Мікітавіч 

СЕРАДА Сяргей Мікітавіч

[5.6.1877, в. Задзвея Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], педагог, брат Янкі Серады. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык Мінскага медыцынскага інстытута. Арыштаваны 9.12.1936 у Мінску па адрасе: вул. Канюшанная, д. 7, кв. 2. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.5.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Алма-Аце. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 26.6.1989. Асабовая справа С. № 25282-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"