Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТАЛІЦКАЯ Міра Іосіфаўна
[25.9.1911, мяст. Вішнева Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], бібліятэкар. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў бібліятэцы парткабінета Політэхнічнага інстытута. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 24.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Берсана, д. 312, кв. 7. Асуджана 8.1.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Янскі (?) канцлагер МДБ Якуцкай АССР. Вызвалена 25.12.1945. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 14835-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 306]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.