Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАЛІЦКАЯ Міра Іосіфаўна 

СТАЛІЦКАЯ Міра Іосіфаўна

[25.9.1911, мяст. Вішнева Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], бібліятэкар. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала ў бібліятэцы парткабінета Політэхнічнага інстытута. Была замужам, гадавала дзіця. Арыштавана 24.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Берсана, д. 312, кв. 7. Асуджана 8.1.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапавана ў Янскі (?) канцлагер МДБ Якуцкай АССР. Вызвалена 25.12.1945. Рэабілітавана. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа С. № 14835-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".