Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » САСНОЎСКІ Іван Андрэевіч
[25.8.1915, в. Сцяпуры Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік газ. «Савецкая Беларусь». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мінску па адрасе: Тучынскі зав., д. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.2.1938 як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 27.3.1989. Асабовая справа С. № 21624-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 279]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.