Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САСНОЎСКІ Іван Андрэевіч 

САСНОЎСКІ Іван Андрэевіч

[25.8.1915, в. Сцяпуры Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. — ?], журналіст. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту супрацоўнік газ. «Савецкая Беларусь». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.1.1938 у Мінску па адрасе: Тучынскі зав., д. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 22.2.1938 як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай пракуратурай БВА 27.3.1989. Асабовая справа С. № 21624-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"