Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЭНЦІН Леў Гіляравіч
[25.12.1902, Канатоп, цяпер Сумская вобл., Украіна — ?], журналіст. З сям’і службоўца. Падчас арышту рэдактар газ. «Рабочий». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 13.7.1936 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 6, кв. 6. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.8.1936 за «прыналежнасць да контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі (?) канцлагер Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 5.9.1956. Асабовая справа Э. № 6908-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.