Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЭНЦІН Леў Гіляравіч 

ЭНЦІН Леў Гіляравіч

[25.12.1902, Канатоп, цяпер Сумская вобл., Украіна — ?], журналіст. З сям’і службоўца. Падчас арышту рэдактар газ. «Рабочий». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 13.7.1936 у Мінску па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная, д. 6, кв. 6. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.8.1936 за «прыналежнасць да контррэвалюцыйнай трацкісцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі (?) канцлагер Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 5.9.1956. Асабовая справа Э. № 6908-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".