Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШАТЭРНІК Віктар Мікалаевіч
[24.9.1908, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец, брат Іосіфа Шатэрніка. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту гідратэхнік праектна-разведвальнай партыі. Арыштаваны 8.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 21, кв. 4. Асуджаны 7.6.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 27148-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.