Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАТЭРНІК Віктар Мікалаевіч 

ШАТЭРНІК Віктар Мікалаевіч

[24.9.1908, мяст. Смілавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец, брат Іосіфа Шатэрніка. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Да арышту гідратэхнік праектна-разведвальнай партыі. Арыштаваны 8.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Валадарскага, д. 21, кв. 4. Асуджаны 7.6.1933 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 27148-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"