Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ПАЛЕВІКОЎ Яўген Барысавіч
[1936, в. Кленкі Гомельскага р-на — ?]. З сям’і службоўцаў. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту вучань мантажніка на Мінскім заводзе № 22. Арыштаваны 6.10.1957 у Мінску па адрасе: вул. К.Чорнага, д. 15, кв. 23. Асуджаны 18.12.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 2 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Вызвалены 14.2.1959. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 2.3.1990. Асабовая справа П. № 30856-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.