Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЛЕВІКОЎ Яўген Барысавіч 

ПАЛЕВІКОЎ Яўген Барысавіч

[1936, в. Кленкі Гомельскага р-на — ?]. З сям’і службоўцаў. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту вучань мантажніка на Мінскім заводзе № 22. Арыштаваны 6.10.1957 у Мінску па адрасе: вул. К.Чорнага, д. 15, кв. 23. Асуджаны 18.12.1957 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 2 гадоў ППК. Этапаваны ў Дубраўны канцлагер МУС Мардоўскай АССР. Вызвалены 14.2.1959. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 2.3.1990. Асабовая справа П. № 30856-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"