Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СВЯТЛОЎ Уладзімір Іванавіч
[1926, мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З рабочай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дыктарам на Мінскім радыёвузле. Арыштаваны 14.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 27. Асуджаны 14.11.1944 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.3.1971 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа С. № 20252-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .
[По книге: т. III, кн. 2, с. 283]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.