Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СВЯТЛОЎ Уладзімір Іванавіч 

СВЯТЛОЎ Уладзімір Іванавіч

[1926, мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], службовец. З рабочай сям’і. Меў незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў дыктарам на Мінскім радыёвузле. Арыштаваны 14.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 27. Асуджаны 14.11.1944 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 2 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 2.3.1971 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа С. № 20252-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў .


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".