Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЛОСЕВА Лілія Яфімаўна
[1926, Мелітопаль Запарожскай вобл., Украіна — ?], служачая. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала ў рэдакцыі раённай газеты (?). Арыштавана 26.9.1944 у Баранавічах. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.11.1945 як «член антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалена 26.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.10.1992 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Л. № 11303-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 38–39]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.