Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛОСЕВА Лілія Яфімаўна 

ЛОСЕВА Лілія Яфімаўна

[1926, Мелітопаль Запарожскай вобл., Украіна — ?], служачая. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, працавала ў рэдакцыі раённай газеты (?). Арыштавана 26.9.1944 у Баранавічах. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 21.11.1945 як «член антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалена 26.9.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 30.10.1992 пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа Л. № 11303-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"