Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СКРУШЧУК Алена Іванаўна
[1925, мяст. Дзівін Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Працавала бухгалтарам Дзівінскага раённага спажывецкага саюза. Выйшла замуж, гадавала траіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.12.1944 у Дзівіне. Асуджана пазасудовым органам 21.7.1945 як «член антысавецкай арганізацыі АУН» да 10 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з канцлагераў МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалена 30.12.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 27.12.1972. Асабовая справа С. № 6642-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 293]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.