Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СКРУШЧУК Алена Іванаўна 

СКРУШЧУК Алена Іванаўна

[1925, мяст. Дзівін Кобрынскага пав. Палескага ваяв., цяпер Кобрынскі р-н Брэсцкай вобл. — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Працавала бухгалтарам Дзівінскага раённага спажывецкага саюза. Выйшла замуж, гадавала траіх дзяцей. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 5.12.1944 у Дзівіне. Асуджана пазасудовым органам 21.7.1945 як «член антысавецкай арганізацыі АУН» да 10 гадоў ППК, 5 гадоў пазбаўлення правоў з канфіскацыяй маёмасці. Этапавана ў адзін з канцлагераў МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалена 30.12.1950. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пленумам Вярхоўнага суда СССР 27.12.1972. Асабовая справа С. № 6642-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"