Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СВАТКО Галіна Рыгораўна
[1925, Лагойск Мінскай вобл. — ?], служачая. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала бухгалтарам. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.3.1949 у Лагойску па адрасе: вул. Савецкая, д. 2. Асуджана 30.6.1949 як «памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў» і «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. 31.3.1954 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР тэрмін пакарання быў зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 10.6.1954. Рэабілітавана Вярхоўным судом Беларусі 8.4.1992. Асабовая справа С. № 34821-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 281–282]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.