Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СВАТКО Галіна Рыгораўна 

СВАТКО Галіна Рыгораўна

[1925, Лагойск Мінскай вобл. — ?], служачая. З бел. сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю адукацыю. Працавала бухгалтарам. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 24.3.1949 у Лагойску па адрасе: вул. Савецкая, д. 2. Асуджана 30.6.1949 як «памагатая нямецкіх акупацыйных уладаў» і «член нацыяналістычнай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. 31.3.1954 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР тэрмін пакарання быў зніжаны да 5 гадоў. Вызвалена 10.6.1954. Рэабілітавана Вярхоўным судом Беларусі 8.4.1992. Асабовая справа С. № 34821-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".