Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СІДАРОВІЧ (КАПЛУНОВА) Алена Якаўлеўна
[1924, Мінск — ?], служачая. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту справавод «Галоўутылю». Арыштавана 30.1.1950 у Мінску. Асуджана асобай нарадай 23.9.1950 за «здраду радзіме» і як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Цэнтральнай камісіяй па перагляду спраў 15.11.1954. Асабовая справа С. № 6980-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.