Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СІДАРОВІЧ (КАПЛУНОВА) Алена Якаўлеўна 

СІДАРОВІЧ (КАПЛУНОВА) Алена Якаўлеўна

[1924, Мінск — ?], служачая. З сям’і службоўца. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Падчас арышту справавод «Галоўутылю». Арыштавана 30.1.1950 у Мінску. Асуджана асобай нарадай 23.9.1950 за «здраду радзіме» і як «член антысавецкай арганізацыі СБМ» да 10 гадоў ППК. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Вызвалена ў 1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Цэнтральнай камісіяй па перагляду спраў 15.11.1954. Асабовая справа С. № 6980-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".