Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МУРАЎЁВА Ганна Еўдакімаўна
[1924, в. Веляшковічы, цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ?. З бел. сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 12.1.1944 (?). Асуджана судовым органам 28.3.1944 (?) як «агент нямецкай разведкі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Асобы лагер № 7 (?). Вызвалена 5.11.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.7.1990. Асабовая справа М. № 209690-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.