Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МУРАЎЁВА Ганна Еўдакімаўна 

МУРАЎЁВА Ганна Еўдакімаўна

[1924, в. Веляшковічы, цяпер Лёзненскі р-н Віцебскай вобл. — ?], ?. З бел. сялянскай сям’і. Мела незакончаную сярэднюю спецыяльную адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 12.1.1944 (?). Асуджана судовым органам 28.3.1944 (?) як «агент нямецкай разведкі» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапавана ў Асобы лагер № 7 (?). Вызвалена 5.11.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 12.7.1990. Асабовая справа М. № 209690-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".