Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СЕРГІЕВІЧ Ядвіга Францаўна
[1912, Мінск — ?], артыстка. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю музычную адукацыю. Спявала ў хоры кансерваторыі. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Усходняя, д. 24, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.12.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў в. Упорава Цюменскай вобл. Вызвалена 17.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 8.8.1990. Асабовая справа С. № 31510-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 287–288]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.