Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЕРГІЕВІЧ Ядвіга Францаўна 

СЕРГІЕВІЧ Ядвіга Францаўна

[1912, Мінск — ?], артыстка. З сялянскай сям’і. Атрымала сярэднюю музычную адукацыю. Спявала ў хоры кансерваторыі. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі. Арыштавана 17.12.1944 у Мінску па адрасе: вул. Усходняя, д. 24, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 26.12.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбывала ў в. Упорава Цюменскай вобл. Вызвалена 17.12.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана прэзідыумам Мінскага абл. суда 8.8.1990. Асабовая справа С. № 31510-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".