Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШАПІРА Генрых Ківавіч
[1912, Варшава — ?], педагог. З купецкай сям’і. Падчас арышту трэнер спартыўнага таварыства «Буревестник». Арыштаваны 4.2.1940 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 27, кв. 2. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «намер нелегальна ўцячы ў Германію» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 33705-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.