Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШАПІРА Генрых Ківавіч 

ШАПІРА Генрых Ківавіч

[1912, Варшава — ?], педагог. З купецкай сям’і. Падчас арышту трэнер спартыўнага таварыства «Буревестник». Арыштаваны 4.2.1940 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 27, кв. 2. Асуджаны 2.7.1940 асобай нарадай пры НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «намер нелегальна ўцячы ў Германію» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Ш. № 33705-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"