Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШЭВАХОВІЧ (РЫНДЗІН) Віктар (Мендзель) Рыгоравіч
[1909, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 26.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец, навуковец. З купецкай сям’і. Арыштаваны 22.10.1927 у Вільні. 20.4.1928 Віленскім акруговым судом асуджаны за «распаўсюджанне камуністычнай літаратуры» да 3 гадоў зняволення ў турме строгага рэжыму. Нелегальна эміграваў у СССР. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.12.1937 як «польскі шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Ш. № 10971-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 469]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.