Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШЭВАХОВІЧ (РЫНДЗІН) Віктар (Мендзель) Рыгоравіч 

ШЭВАХОВІЧ (РЫНДЗІН) Віктар (Мендзель) Рыгоравіч

[1909, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 26.12.1937, Мінск, турма НКВД], службовец, навуковец. З купецкай сям’і. Арыштаваны 22.10.1927 у Вільні. 20.4.1928 Віленскім акруговым судом асуджаны за «распаўсюджанне камуністычнай літаратуры» да 3 гадоў зняволення ў турме строгага рэжыму. Нелегальна эміграваў у СССР. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела Інстытута гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі пры ЦК КП(б)Б. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску. Асуджаны «тройкай» НКВД 11.12.1937 як «польскі шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа Ш. № 10971-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"