Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТАНКОВІЧ Уладзімір Міхайлавіч
[1908, Лубны Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — ?], мастак. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Доме Чырвонай аpміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 24.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Бібліятэчная, д. 4, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 4.6.1968. Асабовая справа С. № 19962-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 308–309]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.