Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТАНКОВІЧ Уладзімір Міхайлавіч 

СТАНКОВІЧ Уладзімір Міхайлавіч

[1908, Лубны Палтаўскай губ., цяпер Палтаўская вобл., Украіна — ?], мастак. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў у Доме Чырвонай аpміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 24.10.1944 у Мінску па адрасе: вул. Бібліятэчная, д. 4, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 як «сацыяльна небяспечны элемент» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 4.6.1968. Асабовая справа С. № 19962-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".