Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » РЭДЗЬКА Уладзімір Сямёнавіч
[1908, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Да арышту начальнік спартыўнага аддзела Мінскага гарадскога камітэта па справах фізкультуры і спорту. Арыштаваны 25.1.1945 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 26, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.1.1947 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Тагільскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 8.8.1990. Асабовая справа Р. № 31512-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 255]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.