Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РЭДЗЬКА Уладзімір Сямёнавіч 

РЭДЗЬКА Уладзімір Сямёнавіч

[1908, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю адукацыю. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Да арышту начальнік спартыўнага аддзела Мінскага гарадскога камітэта па справах фізкультуры і спорту. Арыштаваны 25.1.1945 у Мінску па адрасе: Паўночны зав., д. 26, кв. 5. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 11.1.1947 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупантамі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Тагільскі канцлагер МДБ Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абл. суда 8.8.1990. Асабовая справа Р. № 31512-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".