Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ШУСТАР Юлій Абрамавіч
[1907, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 3.11.1937, Ленінградская вобл., НКВД], педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 31, кв. 5. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП (заменена на 10 гадоў зняволення). Этапаваны ў Салавецкі канцлагер НКВД Архангельскай вобл., але пакаранне адбываў у Беламорска-Балтыйскім канцлагеры. 9.9.1937 «тройкай» НКВД Ленінградскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Ш. № 10182-с (спынена 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 459]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.