Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ШУСТАР Юлій Абрамавіч 

ШУСТАР Юлій Абрамавіч

[1907, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 3.11.1937, Ленінградская вобл., НКВД], педагог. З сям’і служачага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. выкладчык Беларускага політэхнічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.10.1933 у Мінску па адрасе: вул. Маскоўская, д. 31, кв. 5. Асуджаны 9.1.1934 паводле пастановы калегіі АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП (заменена на 10 гадоў зняволення). Этапаваны ў Салавецкі канцлагер НКВД Архангельскай вобл., але пакаранне адбываў у Беламорска-Балтыйскім канцлагеры. 9.9.1937 «тройкай» НКВД Ленінградскай вобл. асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Справа Ш. № 10182-с (спынена 16.8.1956) захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"