Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЯРМАК Сава Герасімавіч
[1907, в. Радковічы (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?, каля Петразаводска, НКВД], службовец. Апошняе месца работы — загадчык (дырэктар) дома культуры. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 4.11.1937 на Чупа-прыстані (Лоўхскі р-н, Чупінскі савет). Асуджаны 9.12.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры Карэла-Фінскай АССР за «здраду радзіме» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.1.1960 трыбуналам Паўночнай ВА.
Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.