Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯРМАК Сава Герасімавіч 

ЯРМАК Сава Герасімавіч

[1907, в. Радковічы (?) Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — ?, каля Петразаводска, НКВД], службовец. Апошняе месца работы — загадчык (дырэктар) дома культуры. Быў членам ВКП(б). Арыштаваны 4.11.1937 на Чупа-прыстані (Лоўхскі р-н, Чупінскі савет). Асуджаны 9.12.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры Карэла-Фінскай АССР за «здраду радзіме» і «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.1.1960 трыбуналам Паўночнай ВА.

Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"