Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МЕНДЗЯЛЕВІЧ Ісак Львовіч
[1906, мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Полацкага педагагічнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.8.1936 у Полацку па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 10. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.11.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 20.6.1958. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.