Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЕНДЗЯЛЕВІЧ Ісак Львовіч 

МЕНДЗЯЛЕВІЧ Ісак Львовіч

[1906, мяст. Смалявічы Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?], педагог. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дырэктар Полацкага педагагічнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 25.8.1936 у Полацку па адрасе: вул. К.Маркса, д. 2, кв. 10. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 4.11.1936 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 20.6.1958. Асабовая справа М. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".