Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » МАНДРЫНСКІ (АНОХІН) Мікалай (Анатоль) Аляксандравіч
[1906, мяст. Нарышніна Арлоўскай губ., цяпер Арлоўская вобл., Расія — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў загадчыкам гадзіннікавай майстэрні. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.8.1944 у Слуцку. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1946 за «здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецкай акупацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. Вызвалены 19.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.7.1968. Асабовая справа М. № 19978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.