Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МАНДРЫНСКІ (АНОХІН) Мікалай (Анатоль) Аляксандравіч 

МАНДРЫНСКІ (АНОХІН) Мікалай (Анатоль) Аляксандравіч

[1906, мяст. Нарышніна Арлоўскай губ., цяпер Арлоўская вобл., Расія — ?], службовец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, працаваў загадчыкам гадзіннікавай майстэрні. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.8.1944 у Слуцку. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 27.6.1946 за «здрадніцкія паводзіны ў перыяд нямецкай акупацыі» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. Вызвалены 19.8.1949. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 26.7.1968. Асабовая справа М. № 19978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".