Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СТРУПІНСКІ Мордух Давыдавіч
[1906, Бабруйск — 21.12.1937 Бабруйск, турма НКВД], службовец. Да арышту дырэктар Бабруйскага хлебазавода. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 20.12.1937 «тройкай» НКВД за «ўдзел у трацкісцкай арганізацыі» і «шкодніцкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 16.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 4783-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
1.4.1938 у Бабруйску была арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей, Струпінская Сара Ізрайлеўна (нар. ў 1909 у Бабруйску), жонка Мордуха Струпінскага. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.12.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 3202-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 319–320]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.