Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СТРУПІНСКІ Мордух Давыдавіч 

СТРУПІНСКІ Мордух Давыдавіч

[1906, Бабруйск — 21.12.1937 Бабруйск, турма НКВД], службовец. Да арышту дырэктар Бабруйскага хлебазавода. Арыштаваны 18.9.1937. Асуджаны 20.12.1937 «тройкай» НКВД за «ўдзел у трацкісцкай арганізацыі» і «шкодніцкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 16.7.1957 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 4783-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

1.4.1938 у Бабруйску была арыштавана хатняя гаспадыня, маці дваіх дзяцей, Струпінская Сара Ізрайлеўна (нар. ў 1909 у Бабруйску), жонка Мордуха Струпінскага. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 12.12.1958 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа С. № 3202-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"