Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ЯКІРЭВІЧ Майсей Захаравіч
[1905, Мінск — ?], бібліятэкар. З сям’і рабочага. Працаваў загадчыкам бібліятэкі Яўрэйскага педагагічнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пралетарская, д. 41, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.8.1939 як «член контррэвалюцыйнай сіянісцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.8.1956. Асабовая справа Я. № 6754-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.