Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯКІРЭВІЧ Майсей Захаравіч 

ЯКІРЭВІЧ Майсей Захаравіч

[1905, Мінск — ?], бібліятэкар. З сям’і рабочага. Працаваў загадчыкам бібліятэкі Яўрэйскага педагагічнага вучылішча. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 1.8.1938 у Мінску па адрасе: вул. Пралетарская, д. 41, кв. 3. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 15.8.1939 як «член контррэвалюцыйнай сіянісцкай арганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 9.8.1956. Асабовая справа Я. № 6754-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"