Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » ТАРАСЕНКА Адам Сідаравіч
[1905, в. Стапурова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 8.9.1937, Ленінград, НКВД], навуковец. З бел. сялянскай сям’і. У 1928 уступіў у ВКП(б). У 1930-х г. слухач Інстытута чырвонай прафесуры, загадчык планавага аддзела Ленінградскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 5.7.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Маякоўскага, д. 15, кв. 14. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 8.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.