Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ТАРАСЕНКА Адам Сідаравіч 

ТАРАСЕНКА Адам Сідаравіч

[1905, в. Стапурова Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — 8.9.1937, Ленінград, НКВД], навуковец. З бел. сялянскай сям’і. У 1928 уступіў у ВКП(б). У 1930-х г. слухач Інстытута чырвонай прафесуры, загадчык планавага аддзела Ленінградскага абл. зямельнага ўпраўлення. Арыштаваны 5.7.1937 у Ленінградзе па адрасе: вул. Маякоўскага, д. 15, кв. 14. Выключаны з ВКП(б) у сувязі з арыштам. Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 8.9.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» і «спробу правядзення тэрарыстычных актаў» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"