Главная » Справочники » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси, 1794-1991. Т. I-III » Том III. Кнiга II » СВЕНЦІХОЎСКАЯ Ганна Нічыпараўна
[1904, в. Равуча Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым навуковым супрацоўнікам БелАН. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, верагодна, працавала настаўніцай. Арыштавана 29.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пушкінская, д. 12, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 30.6.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалена 11.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 3.3.1995. Справа С. № 36131-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[По книге: т. III, кн. 2, с. 282]
|
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения наследников автора запрещено.