Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СВЕНЦІХОЎСКАЯ Ганна Нічыпараўна 

СВЕНЦІХОЎСКАЯ Ганна Нічыпараўна

[1904, в. Равуча Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала старшым навуковым супрацоўнікам БелАН. У час 2-й сусветнай вайны заставалася на акупаванай тэрыторыі, верагодна, працавала настаўніцай. Арыштавана 29.7.1944 у Мінску па адрасе: вул. Пушкінская, д. 12, кв. 1. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 30.6.1945 за «супрацоўніцтва з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапавана ва Унжэнскі канцлагер МДБ Горкаўскай вобл. (ст. Сухабязводная). Вызвалена 11.8.1945. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Мінскай вобл. 3.3.1995. Справа С. № 36131-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"